ForLorn:
Как бы ни был "плох" 485-ый, но он работает. Наверняка в органы полетели установки, указ всплыл на планерках. Люди стали больше бояться выходить в поле с прибором или продавать предметы старины. Силовики не будут вникать в ваши личные проблемы, они подконтрольны только начальству в приказном порядке. Все прекрасно понимают, что все копатели ждут волшебную поправку с уточнением определений и кругом ответственности, для продолжения своего хобби. Так сказать лазейку, как и в РФ. Свет польется с небес и "белые" копатели засверкают в лучах солнца. А лазейки нет и не будет, потому, что в РБ ни один работник органов и министерства не пойдет брать тебя в поле, если знает, что ему в грудь будут тыкать скомканной распечаткой указов с явной ляпой. А ошибок, по делу нет, есть только недоговорки, которые в купе с первобытной боязнью населения перед государственной машиной, держат тысячи людей, завязанных в копе, коллекционировании и обороте предметов истории, в узде.
Пакуль што Ўказ #485 працуе толькі ў бюракратычным кірунку: прымаюццановыя пастановы ў развіццё палажэнняў Указа (аб парадку правядзення раскопак, аб рэгістрацыі і археалагічных камісіях і г.д.). Бо нельга пакараць за парушэнне Ўказа, калі за гэта парушэнне не прадугледжана пакуль што аніякай адказнасці. Гэта тычыцца і дзейнасці амтараў прыборнага пошуку, і абароту знаходак.
Закон, які б рэгламентаваў гэтыя пытанні патрэбны, але Ўказ #485 прывядзе не столькі да змяншэння "чорных капальнікаў" і абмежаванню абароту знаходак, колькі да пераходу ўсіх аматараў у клас "чорных капальнікаў", а калекцыі і абарот артэфактаў сыйдуць у такі цень, што выцягнуць іх назад, для навукі, будзе вельмі праблематычна. Замест граматнай арганізацыі па гэтыму пытанню улады вырашылі дзейнічаць правераным метадам "забараніць-аштрафаваць-зарэгістраваць-канфіскаваць". Хіба гэта пойдзе на карысць гістарычнай спадчыне?
Сапраўдных "чорных капальнікаў" Указ не спыніць, як не спыняла крымінальная адказнасць за пошук на археалагічных аб'ектах, раскопванне пахаванняў і месцаў баявых дзеянняў. Цяпер жа, калі фармулёўкі Ўказа вельмі расплывістыя, ніхто з аматараў не будзе афішаваць сваю дзейнасць і тым больш перадаваць навукоўцам інфармацыю аб знаходках. Як бы людзі не любілі гісторыю сваёй краіны, прыйсці і сказаць "Я знайшоў паселішча сярэднявечча" - будзе азначаць толькі адно, што цябе чакае канфіскацыя прыбора і штраф да 50 базавых. Неяк накладна выходзіць. А археолагі нават не будуць ведаць, што каля вёскі Васількавічы ці Міхаськавічы на калгасным полі штогод разворваецца сельгастэхнікай выдатны помнік гісторыі. А колькі такіх помнікаў будзе знішчана, пакуль туды дабяруцца археолагі? Археолагаў - 50 чалавек. Плошча Беларусі - 207,6 тыс. кв.км. Груба кажучы, па 4,15 тысяч квадратных кіламетраў на археолага. Чаму ў дапамогу археолагам нельга выкарыстоўваць аматараў? Чаму археолагі ў аматарах гісторыі бачаць толькі дармавую працоўную сілу на сваіх раскопках? Чаму не скарыстаць іх у якасці разведчыкаў?
Забарона абароту прывядзе толькі да таго, што ўсе знаходкі будуць праз розных перакупаў сыходзіць у Расею, дзе абарот не забаронены. Альбо ажыццяўляцца праз замежныя сайты і закрытыя форумы. І калі з ценевым абаротам збяруцца змагацца, то прыйдзецца не толькі лазіць па ўсяму Інтэрнэту, дык яшчэ і ўсе пасылкі/пакеты/заказныя лісты правяраць на наяўнасць забароненых прадметаў. А можна было б арганізаваць цэнтралізаваны аўкцыён пад кантролем дзяржавы і гісторыкаў. Усё было б празрыста і зразумела. Гэта самы просты варыянт вырашэння праблемы абароту: каштоўныя экзэмпляры - пападалі б у музеі, а непатрэбныя музеям знаходкі - пападалі б да калекцыянераў.
Можна было б выкарстаць досвед Вялікабрытаніі ў гэтых пытаннях. Нават выдумляць нічога не трэба!!! Усё адпрацавана і прапісана ў законах! Да дробязяў! Дык не, мы ж не шукаем лёгкіх шляхоў, нам трэба сфарміраваць з аматараў гісторыі злачынную групоўку "чорных капальнікаў", каб потым змагацца і з імі, і з ценевым абаротам знаходак, і з калекцыянерамі... Вось якая тут карысць для Бацькаўшчыны?! Пустой працай за бюджэтныя грошы хочуць сябе забяспечыць на ўсё жыццё?! Выдатна ўладкаваліся!
Закон патрэбны, але калі ён настолькі "сыры", то ад яго будзе больш шкоды, чым карысці. А потым прыйдзецца прыкласці яшчэ больш намаганняў па вырашэнню гэтай праблемы. Дык чаму не пачаць вырашаць праблему адразу, не чакаючы, пакуль яна сыйдзе ў цень канчаткова?