Дабрыдзень!
З зьдзіўленьнем выявіў факт моўнае дыскрымінацыі на сайту Ay.by.
У Рэспубліцы Беларусь - Беларусаў 84%, Расейцаў 8%. У той самы час, сайт Ay.by, які знаходзіцца ў дамэннае зоне, што належыць Рэспубліцы Беларусь, і знаходзіцца пад яе юрысдыкцыяю - існуе толькі на адной мове, Расейскай (мове нацыянальнае меньшасьці). Больш за тое, нават у тэкставых палях Беларуская мова de-facto забароненая: пры адпраўцы водгуку на ўгоду, напісанага Беларускаю моваю, з выніковага тэксту выкідваюцца (ігнаруюцца) уласна беларускія літары "і" й "ў". (Глядзі водгукі `damert14is` на
http://ay.by/whoiswhoc.phtml?nik=